23 ноября 2024, суббота08:06

В стране и мире

2 291 чалавека праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным

21 мая 2023, 8:37

Забор с колючей проволокой вокруг тюремной туберкулезной больницы в Саратовской области

Забор с колючей проволокой вокруг тюремной туберкулезной больницы в Саратовской области

Сёння у свеце праводзяць Дзень салідарнасці з палітвязнямі. «Вясна» прыводзіць лічбы трох гадоў па колькасці палітзняволеных у Беларусі.

 

Ужо тры гады сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца жахлівай. Тысячы чалавек прайшлі праз зняволенне, дзясяткі тысяч беларусаў былі вымушаны пакінуць краіну праз рэпрэсіі. Па інфармацыі праваабаронцаў, агулам амаль за тры гады з крымінальным пераследам сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек. Прама цяпер у зняволенні ў жудасных умовах утрымліваюцца не менш за 1 525 палітзняволеных. «Вясна» да Дня палітвязняў Беларусі прыводзіць лічбы па сітуацыі з палітычнымі зняволенымі за тры гады бесперапынных рэпрэсій.

31 траўня 2020 года праваабарончая супольнасць прызнала блогера Сяргея Ціханоўскага палітычным зняволеным. Ён стаў першым палітвязнем за падзеі 2020 года.

З таго часу праз амаль тры гады праваабаронцамі было прызнана яшчэ 2 290 чалавек. Агулам былі прыняты 302 заявы аб прызнанні людзей палітычнымі зняволенымі.

На 21 траўня 2023 года ў Беларусі налічваецца 1 525 палітзняволеных, кожная 10-я з якіх — жанчына.

Усе яны ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Палітвязняў фактычна ўтрымліваюць у рэжыме «інкамунікада», не аказваюць медыцынскую дапамогу, пазбаўляюць права на абарону, закідваюць у карцары і штрафныя ізалятары, дзе створаны спецыяльныя ўмовы, якія самі палітвязні называюць катавальнымі.

Сваякі і блізкія людзі некаторых вязняў месяцамі не атрымліваюць звестак пра стан іх родных. Дзясяткі чалавек знаходзяцца ў зняволенні з сур’ёзнымі захворваннямі, таму прызначаныя тэрміны могуць стаць для іх пажыццёвымі, як гэта здарылася з хворым на сэрца Мікалаем Клімовічам, які 5 траўня памёр у віцебскай калоніі № 3.

На сённяшні дзень у месцах несвабоды ўтрымліваюцца дзевяць падлеткаў, якім на момант затрымання не было 18 гадоў: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, а таксама Арцём Вайцяховіч, якому яшчэ няма нават 16 гадоў.

Два гады таму, 21 траўня 2021 года, у спісе палітвязняў было 404 чалавекі — гэта ў чатыры разы менш, чым сёння.

Гэта сведчыць аб тым, што рэпрэсіі працягваюцца штодзённа цягам ужо 1 096 дзён.

Кожны месяц некалькі дзясяткаў палітвязняў выходзяць з месцаў зняволення па заканчэнні тэрміну. Па дадзеных праваабаронцаў «Вясны», на волю выйшлі не менш за 364 палітвязні.

З 2020 года з крымінальным пераследам па палітычных матывах сутыкнуліся не меней за 4 300 чалавек.

Праваабаронцам вядома пра мінімум 854 чалавекі, якія былі асуджаны беларускімі суддзямі да «хатняй хіміі».

Наўпрост цяпер у папраўчых установах адкрытага тыпу («хімія») знаходзяцца 254 палітычныя вязні. Вядома, што там на іх аказваецца ціск: да іх прыязджаюць сілавікі, правяраюць тэлефоны, збіваюць, адпраўляюць на «суткі», а супраць некаторых пасля гэтага ўзбуджаюць новыя крымінальныя справы.

Праваабаронцы заклікаеюць вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Не пакідайце людзей сам-насам з рэпрэсіямі, бо сіла беларусаў — у салідарнасці!

ПО ТЕМЕ:


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media