Святочнае мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю фарса-вадэвіля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” адбудзецца ў вёсцы Велямічы ў нядзелю, 13 лістапада.
Мерапрыемства арганізуюць Столінскі раённы метадычны цэнтр і бібліятэчная сістэма Століншчыны.
Як паведаміла Медиа-Полесью намеснік дырэктара Столінскай раённай клубнай сістэмы Ніна Лісавец, ідэя арганізаваць на Століншчыне святкаванне 150-годдзе фарса-вадэвіля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” ў работнікаў культуры з’явілася ўжо даўно:
«Пінская шляхта» – п’еса класіка беларускай літаратуры, майстра камічнага жанру Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (фарс-вадэвіль у адной дзеі). Напісана ў 1866 годзе, першая публікацыя з’явілася ў 1918 годзе ў часопісе “Вольная Беларусь” (№ 30-31), фактычна ў перакладзе Я. Лёсіка.
– А дзе ж, як не ў нашым палескім куточку праводзіць такія ўрачыстасці? Вядома, што Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч не раз бываў у нашых вёсках. Тагачаснае жыццё палешукоў, падзеі, якія адбываліся ў краіне, і натхнілі пісьменніка на стварэнне гэтага твора. Ды і сама “Пінская шляхта” насычана не толькі мясцовым заходнепалескім дыялектам, але і каларытнымі героямі з прозвішчамі жыхароў, што здаўна былі на Палессі.
Канцэртная праграма, кніжныя выставы і шмат іншага ўбачаць усе, хто наведае сввята. У межах святкавання адбудзецца паказ фарса-вадэвіля трупай Палескага драматычнага тэатра.
На святкаванне 150-годдзя фарса-вадэвіля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” таксама запрошаны выхадцы са Століншчыны, добра вядомыя ў літаратурных і культурных колах Беларусі. Пачнецца мерапрыемства ў 15.00 у Велямічскім сельскім Доме культуры. На свята запрашаюць усіх. Уваход вольны.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…