Skip to content
5 ноября 2026, четверг 20:20
Все регионы

125-годдзе адзначыла Калоднае

Media-Polesye

Сваё 125-годдзе адзначыла адна з маладых вёска раёна – вёска Калоднае.

Заснавана вёска ў 1888г. ў былых уладаннях пана Аляксандра Скірмунта. Менавіта цераз яе сучасную тэрыторыю ў 1863г. праходзіў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Рамуальда Траўгута. Тады ён  і быў разбіты ў ваколіцах маёнтка Калодна.

У пятніцу, 8 лістапада, у мясцовай царкве ў гонар святога Дзмітрыя Салунскага адбылося ўрачыстае богаслужэнне. Пасля яго мясцовыя жыхары і выхадцы з Калоднага пачаставалі прыехаўшых у царкву на свята цукеркамі, пячэннем і сокам.

Ну, а канцэрт для жыхароў вёскі быў праведзены ў нядзелю, 10 лістапада, народным аматарскім аб’яднаннем Рэчыцкага ДК “Гарынскія папрадухі” (кір. Ірына Вабішчэвіч). Удзельнікі калектыву не толькі прыгожа спявалі, але і расказвалі гумарэскі з народнага жыцця. Жыхары вёскі выказалі падзяку артыстам за прыезд і выступленне.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя