Па інфармацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама, навучэнка 11 класа Фядорскай сярэдняй школы Вікторыя Цярлецкая перамагла па выніках заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура». Дзяўчына ўзнагароджана дыпломам першай ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Трэці год запар Вікторыя Цярлецкая становіцца лепшай на рэспубліканскай алімпіядзе па гэтых прадметах.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.





































