У Адэсе позна ўвечары прагрымеў выбух. Невядомыя заклалі бомбу ў двары дома на вуліцы Коблеўскай у самым цэнтры горада. Ніхто не пацярпеў, аднак ударнай хваляй выбіла шыбы і машыны, што стаяць побач. Па словах суседзяў, у пацярпелым памяшканні ў цокалі размяшчаўся офіс нейкай фірмы. Паводле інфармацыі шэрагу адэскіх выданняў там знаходзіўся офіс адэскага Правага сектара. […]