427 гадоў таму, 28 студзеня 1588 года, кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІІ Ваза выдаў прывілей канцлеру ВКЛ Льву Сапегу на права друкаваць трэцюю рэдакцыю літоўскага Статута. Гэты дакумент, які так і застаўся ў гісторыі пад назвай «Статут 1588 года», стаўся галоўным законам Княства на стагоддзі і адначасова адным з найлепшых у свеце кодэксаў феадальнага права.