Злёт бардаў, а таксама свята вакальна-харавога мастацтва і ваенна-патрыятычнай песні пройдуць на Століншчыне ў рамках раённага адборачнага тура абласнога песеннага форума “З любоўю да песні”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі. Калі Вы – творчы чалавек, то Вас чакаюць на форуме 14 і 15 лютага.