З нагоды свайго 50-годдзя беларускі музыка Лявон Вольскі вырашыў даць канцэрт у пераходзе ля ГУМа ў цэнтры Мінска. Імправізаваны канцэрт пачаўся з лёгкай затрымкай на паўгадзіны. Праўда, Вольскага чакалі. У пераходзе спачатку сабралася каля 40 чалавек. Вольскі спяваў свае найлепшыя хіты: «Тры чарапахі», «Паветраны шар», «Маё каханне». «Госці», «Простыя рэчы». Усяго прысутнічала каля 150 чалавек, гледачы актыўна […]