23 ноября 2024, суббота05:36

Запись

«Журавінавая асалода». Нетрадыцыйнае свята ў Альманах

22 октября 2013, 12:27

Свята ў гонар вельмі каштоўнай лекавай ягады адбылося ў в.Альманы Столінскагараёна.

«Журавінавая асалода» сабрала не толькі жыхароў вёскі, але і шматлікіх гасцей.

Свята праходзіладругі раз. Упершыню адбылося ў 2011 годзе. Сама ідэя належэць Ніне Лісавец – яна родам з Альман, а зараз працуе метадыстам раённага метадычнага цэнтра. Падчас вучобы Ніна Лісавец напісала дыпломную работу  па свяце журавін, а хутка аддзелам культуры было вырашана выкарыстаць гэтую працу, тым больш, што Альманы знаходзяцца практычна ў цэнтры Альманскіх журавінавых балот.

Здаўна мясцовае насельніцтва збірае гэтую цудадзейную ягаду. Не толькі для сябе, але і на продаж. І гэта добрая падмога, улічваючы, што на вёсцы атрымліваюць не такую ж  ужо і вялікую заработную плату.

Пачалося свята з тэатралізаванага шэсця. На чале калоны ішла Балотная Гаспадыня, а за ёй – зборшчыцы ягад у народным адзенні, за імі – творчыя калектывы Столінскага раёна.

Святочная праграма прайшла на сцэне каля мясцовага Дома культуры. Балотная Гаспадыня расказала пра ягаду журавіну і запрасіла на сцэну першых жыхароў мястэчка – Альмана і Альманку. Яны павіталі ўдзельнікаў свята і пачаставалі сокам з журавін і журавінавым пірагом.

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба расказаў пра ўзнікненне свята ў раёне, адзначыў, што столінская зямля вядома яшчэ шэрагам цікавых і адметных фестываляў. Пажадаў, каб гэтае свята атрымала тут прапіску на доўгія гады. Выказаў падзяку і ўручыў падзячны ліст за супрацоўніцтва і фінансавую падтрымку пры правядзенні свята журавін прадстаўніку грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Вользе Лукшыц. У сваю чарнгу Вольга Лукшыц адзначыла важнасць захавання жывёльнага і расліннага свету Альманскіх балот дзеля будучых пакаленняў.

Старшыня Стружскага сельскага Савета Ніна Іванаўна Ліпская адзначыла, што, дзякуючы журавінам, у дамах людзей утульна, што на заробленыя грошы можна купіць патрэбныя рэчы. Яна ж узнагародзіла лепшых зборшчыкаў журавін. А імі па выніках конкурсу сталі: Анна Гаўрылаўна Дзенісовіч, Таццяна Васільеўна Шаміч, Марыя Пятроўна Шаміч. Самым лепшым прыёмшчыкам ягад названы Іван Васільевіч Аглашэвіч. Але ж у Альманах, ды і ў навакольных вёсках таксама, шмат добрых зборшчыкаў. Мясцовыя дзеці ведаюць ягадныя мясціны і збіраюць журавіны разам з дарослымі.

Ля святочнай сцэны разгарнуліся выставы народнай творчасці альманцаў: кулінарных шэдэўраў мясцовых гаспадынь, выставы вырабаў з прыроднага матэрыялу, нават можна было прыдбаць касметыку. Праўда, не з журавін, а сучаснага касметычнага вытворцы.

Прадстаўнікамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” арганізавана віктарына, жадаючыя змаглі паглядзець на прыроду ў біноклі, атрымаць карысную інфармацыю пра Альманскія балоты. Пры жаданні можна было запоўніць анкету ахоўніка Альманскіх балот ці анкету для далучэння да гэтага аб’яднання.

Святочны настрой стваралі і падтрымлівалі ўдзельнікі творчых калектываў раёна і госці з Польшчы – фальклорны калектыў “З лесу”. У рэпертуары гэтага калектыву народныя песні Польшчы, Украіны, Беларусі. Ды і ўдзельнікі калектыву – з гэтых жа краін. На свяце гучалі песні, запісаныя ў в.Клятнае Пінскага раёна, а таксама ў в.Аздамічы Столінскага раёна. Адну з песень яны выканалі разам з жыхаркай в.Альманы Надзеяй Назараўнай Дзенісовіч, якая іх тут гасцінна прымала і спявала мясцовыя песні.

Шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам і жыхарам вёскі за такое свята, а культработнікам – творчага натхнення.

Сапраўднае свята журавін атрымалася ў Альманах!


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media