13 марта 2026, пятница13:11

Запись

На «Вячоркі ў сялянскай хаце» запрашае краязнаўчы музей

23 января 2014, 13:06

24 студзеня ў 15.10 ў раённым краязнаўчым музеі адбудзецца незвычайнае мерапрыемства - "Вячоркі ў сялянскай хаце".

Як паведаміла Медыя-Палессю дырэктар Лунінецкага краязнаўчага музея Валянціна Шуляк, прысутныя змогуць больш даведацца пра вячоркі, а таксама паназіраць за такімі колішнімі заняткамі, як часанне ільну, ткацтва, вышыванне. Людзі, якія будуць займацца гэтым, падрабязна раскажуць пра свой занятак.

У праграме мерапрыемства — сустрэча гасцей каля сялянскай хаты музея, а таксама  знаёмства з гісторыяй правядзення вячорак і традыцыйных заняткаў  на Лунінеччыне ў пачатку ХХ стагоддзя.

Гасцей чакае і выступленне фальклорнага ансамбля "Крынічанька".

Не абыйдзецца без варожбаў, гульняў, танцаў.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото Генпрокуратуры
Фото: threads.com/@my_food_p.rn
Фото использовано в качестве иллюстрации

Полешуки