21 сентября 2024, суббота10:23

Запись

Ініцыятары “Народнага рэферэндуму” наведалі Мікашэвічы

15 августа 2013, 17:32

15 жніўня ініцыятары “Народнага рэферэндуму” наведалі Мікашэвічы. Сустрэчы з жыхарамі горада правялі намеснік старшыні Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец, прадстаўнік кампаніі “Гавары праўду” Ігар Драко і актывіст прадпрымальніцкага руху Алесь Таўстыка.

Размовы з жыхарамі горада і мясцовымі прадпрымальнікамі прайшлі ля гарадскога рынка. Жанчыны-прадпрымальніцы паскардзіліся на высокія падаткі. Жыхары адзначылі, што будынак рынка ўжо каторы час знаходзіцца ў аварыйным стане.

 

Былы рабочы “Граніта” Леанід Дубаносаў распавёў, што ўжо каторы час спрабуе праз суд прызнаць сваё звальненне незаконным. Зараз ён чакае рашэння суда, які назначаны на верасень.

Як прапанаваў адзін з ініцыятараў “Народнага рэферэндуму” Алесь Лагвінец, “ёсць праблемы ў краіне, давайце іх абмяркоўваць разам!”

Кампанія “Народны рэферэндум” накіравана на тое, каб выявіць пытанні і праблемы, якія найбольш хвалююць насельніцтва ва ўсіх кутках Беларусі. Арганізатарамі такой кампаніі выступаюць прадстаўнікі Руху “За Свабоду”, кампаніі ”Гавары праўду” і Партыі БНФ. 


Фото: РЖД
Фото dpsu.gov.ua