21 ноября 2024, четверг02:45

Василий Мацкевич

Рада Беларускай асацыяцыi журналістаў ушанавала памяць Васіля Мацкевіча

9 октября 2020, 18:01

Гэтай восенню журналісту «Медиа-Полесья» споўнілася б 47 гадоў.

Васіля Мацкевіча не стала 11 красавіка. Ён памёр раптоўна, як мы лічым ад каранавірусу, хоць у пасведчанні аб смерці гэта не адлюстравана. Яго смерць стала вялікай трагедыяй для блізкіх і калег, для незалежнай медыясупольнасці рэгіёна.

Рада ГА «БАЖ» упершыню, з пачатку пандэміі, правяла чарговае паседжанне.

Рэдактар «Медиа-Полесья» Святлана Гарда распавяла пра апошнія дні працы калегі. Яна адзначыла, што дыплом Васіля Мацкевіча, якім ён адзначаны за перамогу ў конкурсе прафесійнага майстэрства «Вольнае слова»  знаходзіцца на самым бачным месцы ў офісе як прыклад якаснай журналістыкі.

Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец перадаў праз рэдактара «Медиа-Полесья» Святлану Гарда ліст пашаны для родных Васіля Мацкевіча
Старшыня ГА «БАЖ» Андрэй Бастунец перадаў праз рэдактара «Медиа-Полесья» Святлану Гарда ліст пашаны для родных Васіля Мацкевіча

У лісце пашаны старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец адзначыў мужнасць і прафесіяналізм спадара Мацкевіча, яго адданасць справе і асабісты ўнёсак у развіццё рэгіянальнай журналістыкі і свабоды слова.

Ліст пашаны будзе перададзены сыну журналіста – Адаму Мацкевічу.

ПО ТЕМЕ:


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)