Як распавяла карэспандэнту Медыя-Палессе вядучы метадыст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Ніна Аляксееўна Лісавец, каб праехаць да месца правядзення фестывалю, дэлегацыі павінны былі пераадолець мытню. За атрыманне пропуска патрэбна было паказаць які-небудзь нумар мастацкай самадзейнасці.
“У першы дзень фестывалю прынялі ўдзел у тэатралізаваным шэсці. Дарэчы, некаторыя з касцюмаў пашылі самі ўдзельнікі, – успамінае Ніна Лісавец. – У гэты ж дзень прадставілі канцэртную праграму ў Міжлескім цэнтры культуры. Непасрэдна з конкурснай праграмай выступалі ў другі дзень фестывалю”.
Па выніках выступленняў Валянціна Палхоўская і Валянціна Літвінчук занялі 1-е месца ў намінацыі “За шчыры жарт, артыстычную выразнасць, высокае выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху”, дыпломам 3-й ступені “За шчыры жарт, выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху” ўзнагароджаны Іна Філановіч і Віталь Калаур. Таксама за агульную конкурсную праграму дэлегацыя ўзнагароджана граматай “За шчыры жарт, выканальніцкае майстэрства і дзіўны дар дарыць людзям хвіліны смеху”.