І калі мы не ачысцім сістэму ад іх, збіццё і гвалтаванне будзе працягвацца.
Але разам з тым, мы павінны памятаць, што ў сістэме ёсць і добрыя людзі, і ім зараз катастрафічна цяжка.
Я б хацела, каб яны зразумелі: не людзі пачалі гэту вайну, гэта дзяржава ў асобе бязмежнікаў іх на гэта піхае, паказвае, што закон не працуе, штурхае людзей на цкаванне і самасуды.
Страшна не тады, калі збіраецца 200 тысяч чалавек, якія крычаць пад МУС і КДБ: «Трыбунал», страшна будзе, калі гэтыя людзі, не ўбачыўшы прыцягнення да адказнасці вінаватых, самі будуць ім помсціць. Не дай бог вінаватым і іх сем’ям даведацца, хто такія беларускія партызаны. Не дай бог усім нам гэта ўбачыць», — піша Гуштын.