23 ноября 2024, суббота08:11

Выборы

У час выбараў фатаграфаваць выбарчыя бюлетэні не забараняецца

19 июля 2020, 14:47

Фота ілюстратыўнае

Фота ілюстратыўнае

У час выбараў фатаграфаваць запоўненыя выбарчыя бюлетэні не забараняецца, але публікаваць іх можна толькі пасля 20.00.

Такую думку ў размове з “Еўрарадыё” выказала Лідзія Ярмошына.

На думку старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, публікаваць фота бюлетэняў у дзень выбараў нельга, пакуль ідзе галасаванне, — гэта значыць да 20:00. Фатаграфаваць запоўненыя бюлетэні і рабіць сэлфі на ўчастках — законна.

Але вось выкладваць іх у сацыяльных сетках нельга — гэта будзе расцэнена як агітацыя.”Рэч у тым, што пакуль ідзе дзень выбараў, гэта значыць 9 жніўня, да 20 гадзін гэта рабіць нельга. У сілу таго, што гэта ўжо агітацыя. А агітацыя ў дзень выбараў забароненая”, — расказала Ярмошына ў жывым эфіры Еўрарадыё.

Фатаграфаваць і публікаваць здымкі бюлетэняў людзі хочуць, каб супрацьстаяць магчымым фальсіфікацыям. Такія прапановы рэгулярна гучаць са штабоў розных кандыдатаў, 17 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё гэтую думку паўтарыла Марыя Калеснікава, каардынатар ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі.

Тым, хто ўсё ж хоча апублікаваць фота свайго бюлетэня, кіраўніца ЦВК парэкамендавала пачакаць да наступнага дня.

Сам факт фатаграфавання бюлетэня з’яўляецца парушэннем выбарчага заканадаўства ва Украіне, Канадзе, ЗША. У Расіі гэта кваліфікуюць як парушэнне таямніцы галасавання.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media