“Прымакі” вядомыя не толькі на Лунінеччыне, але і далёка за яе межамі. Ансамбль народнай песні і музыкі мае свой непаўторны каларыт, у яго складзе – таленатвітыя музыканты і выканаўцы, аб’яднаныя творчасцю.
У праграме канцэрта “10 год разам з вамі” прагучаць народныя і сучасныя песні з рэпертуару “Прымакоў”. Акрама таго, удзел у свяце пымуць госці, не менш вядомыя калектывы “Вандроўнікі”, “Шляхцічы” і іншыя.
Арганізатары абяцаюць падарыць гледачам выдатны настрой і шмат добрых уражанняў. Не прапусціце – 30 мая, 18.00, ДКЖ. Кошт білета 30.000 рублёй.