На літургію, якую правялі Антоні Дзем’янка і арцыпастыр Тадэвуш Кандрусевіч. з’ехаліся вернікі з усёй Беларусі, а таксама госці з Польшчы і Украіны.
У нядзелю грамадскія актывісты арганізаваліі вечар памяці, на якім дзяліліся сваімі ўспамінамі аб іерарху. Удзельнікі распавядалі аб прыватных гісторыях, што звязаныя з Казімірам Свёнткам.
Гэта быў першы беларускі кардынал пасля 1798 году. Дзякуючы яго намаганням, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі не быў перароблены пад бровар, пры актыўным удзеле ксяндза-кардынала абноўленая духоўная семінарыя ў Пінску і Архікатэдральны касцёл у Мінску.