23 ноября 2024, суббота07:52

Общество

На поўначы краіны выпаў снег, а на Століншчыне ўсё яшчэ вясна

28 декабря 2019, 7:46

У Мачулі набрыньваюць пупышкі.

З дзяцінства вядомая казка пра дванаццаць месяцаў апошнія гады ўсё больш пачала здавацца рэальнай…  Снег і маразы ўжо не такія частыя госці ў пачатку зімы.

А сёлетняя зіма, сапраўды, ніяк не хоча надаць Калядным святам такі звыклы нам срэбна-белы каларыт наваколля з ружовымі марознымі золкамі ды заінелымі дрэвамі. У нас усё наадварот. Траўка зелянее, сонейка блішчыць. Кажуць, што недзе ў лесе расцвітаюць пралескі. А ў нас на Палессі набрыньваюць пупышкі.

Выйшла снежаньскім ранкам на вуліцу, а там цёпла, як ранняй вясною, туман над балотам, як грыбной восенню.

Вось і думай, выбірай, якая пара года табе да душы.

Іду і аглядаю падворак. На фарзіцыі дзе-нідзе жаўцеюць кветкавыя пупышкі. Гэтая ранняя вясенняя расліна хіба ў трэці раз збіраецца зацвісці за год. Заблыталася яна ў гэтых прыродных анамаліях.

 

Бэз таксама ледзь стрымліваецца, каб не выбухнуць маладой лістотай. На маладых пабегах язьміну зелянее маладое лісце.

Што казаць пра дубчыкі вербалозу, якія ў любы момант гатовыя выпусціць на волю свае пяшчотныя коцікі.

Гіяцынты збіраюцца зацвітаць у зацішку мамінай прызбы. Мама штодня заглядвае на іх, не ведае, як зберагчы кветкі ад раптоўнага марозу. Старыя людзі кажуць, што такое доўгае цёплае надвор’е кепска для саду. Абманутыя дрэвы могуць падмёрзнуць…

А я не магу вызначыцца. І радуе гэты водгук зеляніны на цяпло, і хочацца снежных марозных Калядаў.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media