20 сентября 2024, пятница09:59

Общество

З нараджэннем Хрыстовым!

25 декабря 2019, 8:40

Усіх, хто святкуе Божае Нараджэнне 25 снежня, віншуе в.а. пробашча парафіі Святога Юзафа ў Лунінцы ксёндз Дзмітрый Кернога.

«Слова сталася Целам і пасялілася між намі…» (Ян 1,14)

Шаноўныя жыхары Лунінца і Лунінецкага раёна!

Умілаваныя браты і сёстры!

З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага 2020 года жадаю ўсім Вам, каб прыход ў гэты свет Езуса Хрыста напоўніў усіх Вас новай верай, гарачай любоўю і непагаснай надзеяй.

Няхай Божае Нараджэнне не будзе толькі сентыментальным святам. Няхай кожны выразіць уласнае жаданне, каб Езус дзейнічаў у нас і праз нас. Жадаю ўсім, каб гэты святочны час стаў нагодай для радасці, засяроджання і роздуму над дабрынёй і любоў’ю нашага Збавіцеля.

Хрыстос нарадзіўся – славім Яго!

 


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru