23 ноября 2024, суббота03:55

Запись

Вяртаюцца птушкі з выраю: на Лунінеччыне зафіксаваны прылёт белых буслоў і шпакоў

25 марта 2013, 7:44

Маразы адцягнулі прылёт птушак з выраю. Аднак вясновая міграцыя ўжо пачалася. У Брэсцкай вобласці, як, дарэчы, ў Мінскай і Гродзенскай, ўжо зафіксаваны прылёт белых буслоў. На мінулым тыдні белага бусла назіралі ў вёсцы Лахаўка на Луніненеччыне. Тут таксама былі адзначаныя шпакі.

Пра гэта карэспандэнту "Медиа-Полесья" распавёў сябра грамадскай арганізацыі “Ахова птушак бацькаўшчыны” Анатоль Нефідовіч.

“Анамальна халоднае надвор’е ўнесла карэктывы не толькі ў жыццё людзей, але і ў жыццё птушак, – падкрэсліў Анатоль Нефідовіч. – Усе без выключэння птушкі пакутуюць ад холада і бязкорміцы. Асабліва цяжка пры такім надвор’і здабываць ежу драпежнікам, кормам якіх з’яўляюцца мышы – перашкаджае глыбокае і шчыльнае снегавое покрыва. Так, у ваколіцах Лахаўкі на днях знайшлі загінуўшую вушастую саву”.

Ужо некалькі гадоў Беларусь сустракае птушак правядзеннем усееўрапейскай кампаніі “Жывая вясна”. Арганізаваная для дзяцей і падлеткаў адукацыйная акцыя накіраваная на назіранне за пералётамі птушак і развіццё цікавасці насельніцтва да прыроды і, у прыватнасці, да птушак.

Мапу вясны можна праглядзець на сайце www.springalive.net, і кожны можа прыняць удзел у гэтай кампаніі, дадаўшы свае назіранні  за першай сустрэчай у гэтым годзе з белым буслом, вясковай ластаўкай, зязюляй, свіргулём і шчуркай-пчалаедкай.

Па інфармацыі АПБ, у Беларусі зарэгістравана каля 200 відаў пералётных птушак.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media