10 і 11 жніўня ў мястэчку Моталь Іванаўскага раёна адбудзецца свята-конкурс страў палескай кухні «Мотальскія прысмакі». Госці фэсту змогуць пазнаёміцца з унікальнымі даўнейшымі кулінарнымі традыцыямі Беларускага Палесся, паспрабаваць знакамітыя мотальскія каўбасы і пірагі, прадэгуставаць стравы лепшых мотальскіх гаспадынь.
Для гасцей свята падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму: канцэртныя выступленні творчых калектываў, парад удзельнікаў фэсту, тэатралізаваныя прадстаўленні ды шмат іншага.
На другі дзень свята намечаны круглы стол, маладзёжны праект «Драйв па-мотальску», а таксама гала-канцэрт.
Чакаецца, што ўдзел у фэсце прымуць калектывы і народныя майстры з Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Літвы і нават Алжыра.
Праграма фестывалю:
10 жніўня, субота
З 11.00 – прэзентацыя гандлёвых і выставачных радоў горада майстроў «Фестывальны праменад».
Далей – «Пазайздросціць і Біг Мак смаку мотальскіх прысмак!»:
– дэгустацыя народных страў «Госты ў хату — на столі багато!»;
– «Запрашаем усіх, хто ласы, на мотальскія каўбасы!» – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;
– «Кулінарныя выкрунтасы мотальскіх гаспадынь» – незвычайныя пачастункі, бульбяныя сэрцы, букеты з гародніны, вялікія дранікі, дамашнія сыры і г.д.;
– «Арт-кухня» – ярмарка сувеніраў і рамёстваў;
– «Будьтэ здоровы чысто ўсі!» – эксклюзіўныя рэцэпты народнай медыцыны;
– «Мотальскія асілкі» — спартыўныя спаборніцтвы;
– «Хто ў Моталі бувае, той ёго нэ забувае» — розыгрыш фестывальных прызоў.
А таксама ў святочнай праграме гасцей чакае:
12.30 – тэатралізаванае святочнае шэсце «Сяброў і песень карагод» з удзелам гістарычных персанажаў: Боны Сфорцы, прадстаўнікоў мясцовай шляхты (пана Скірмунта – аднаго з першых прадпрымальнікаў на Беларусі, пана Залеўскага з жонкай Габрыэлай, Яна Ласовіча, Яна Пратасовіча і пані Марыі Канткоўскай), а таксама гасцявых калектываў з Алжыра, Латвіі, Грузіі ,Македоніі, Турцыі, Чэхіі, Польшчы, Украіны, Расіі, Беларусі, прадстаўнікоў яўрэйскай абшчыны і г.д.
Галоўная сцэнічная пляцоўка:
13.00 — 14.30 – урачыстае адкрыццё фэсту — «Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!»;
14.30 — 17.30 – мотальскі кірмаш «Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ!», у якім прымаюць удзел фальклорныя калектывы Іванаўскага раёна.
Лакацыя каля Мотальскага музея народнай творчасці:
14.30 — 17.30 — «Прыйшло свято ў хату!» – прэзентацыя рэгіянальных абрадаў: «Выкуп скрыні», «Водянуха», «Святочныя дзеі Вялікадня», «Олэксій тэплый», «Родыны», «Ваджэнне куста»;
17.30 — 18.30 – «Міс-прыгажуня Мотальскіх прысмак-2019» — дэфіле фестывальнага касцюма;
18.30 — 20.00– «А музыкі іграюць-іграюць!…» – святочны музычны батл гасцявых калектываў;
20.00 — 22.00 — «Каралева Бона Сфорца ўсіх чакае, ды на баль свой запрашае!» — з удзелам гасцявых калектываў і ўсіх гасцей фестывалю.
22.00 — 01.00 – OPEN AIR «Мотальская зборня» – святочная дыскатэка 80-90-хгадоў з удзелам зорак эстрады.
22.45 –святочны фейерверк.
11 жніўня, нядзеля
10.00 — 11.30 – Круглы стол «Турызм як драйвер эканамічнага і культурнага развіцця рэгіёнаў і краін» (з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады).
11.30 — 12.30 – дэгустацыйны стол сяброўства «Еж, пакуль не запяеш!»;
12.00 — 14.00 – «Драйв па-мотальску»: маладзёжны праект у рамках фестывалю «Мотальскія прысмакі»;
14.00 — 16.00 – урачыстае закрыццё фэсту:
– узнагароджванне удзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;
– гала-канцэрт фестывалю «Бывайце, госцейкі, бывайце!».
Выкарыстаны Яндекс.Карты*