23 ноября 2024, суббота04:10

Культура

Падары навагодні атрыбут музею і наведай музей бясплатна

28 декабря 2018, 13:50

Выстава савецкіх навагодніх атрыбутаў і квэст для ўсёй сям’і ладзяць у гэтыя зімовыя дні ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі.

Аб гэтым паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.

Усе жадаючыя прыйсці ў гэтыя дні ў музей трапяць у святочную атмасферу. Кожнага сустрэне прыгажуня-ёлка, цікавыя мерапрыемствы і выстава навагодніх атрыбутаў.

– Аснову  выставы савецкіх навагодніх атрыбутаў складаюць ёлачныя цацкі, гірлянды,  паштоўкі,  створаныя ў канцы 1940-х – пачатку 1990-х гадоў. Усе яны ўваходзяць у калекцыю музея, якая, дзякуючы мясцовым жыхарам, фарміравалася на працягу апошніх гадоў.  У жыхароў раёна ёсць яшчэ выдатная магчымасць увайсці ў гісторыю, бо праца па павелічэнні гэтай калекцыі  працягваецца і цяпер, – распавяла Святлана Вярэніч.

Супрацоўнікі музея просяць падзяліцца не толькі навагоднімі атрыбутамі, але і старымі кніжкамі з казкамі для дзяцей, якія вам ўжо не трэба. Сумеснымі сіламі для самых маленькіх наведвальнікаў раённага краязнаўчага музея з такіх кніг будзе падрыхтавана выстава “Кнігі майго дзяцінства”.

Як адзначыла Святлана Вярэніч, наведвальнікам, якія гатовы падзяліцца з музеем цацкамі, старымі навагоднімі гіряндамі, паштоўкамі і дзіцячымі кнігамі з дамашніх скарбаў, будзе зроблены навагодні падарунак – бясплатнае наведванне музея ў навагоднія святы.

Каб навагодні настрой затрымаўся як мага даўжэй, у музеі прапануюць прагляд  святочных мультфільмаў савецкага перыяду, а таксама ўдзел у забаўляльным квэсце «Навагоднія скарбы музея». Разам з супрацоўнікамі музея кожны зможа адказаць на краязнаўчыя пытанні і, праявіўшы эрудыцыю, адшукаць ўпрыгожванні навагодняй ёлачкі.

 У межах акцыі “Нашы дзеці”  наведванне музея і святочных мерапрыемстваў  у гэтай установе культуры для дзяцей з сацыяльнага прытулка і дзяцей з абмежаванымі магчымагсцямі  бясплатнае.

У святочныя дні  выставу савецкіх навагодніх атрыбутаў можна ўбачыць і ў музеі ў Давыд-Гарадку, дзе гасцінна сустрэнуць кожнага наведвальніка. 

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media