19 декабря 2025, пятница20:47

Общество

Чым унікальная Пінская “пешаходка”

26 ноября 2018, 14:44

Ток-шоў на гэтую тэму пройдзе ў сталіцы Палесся.

Сёння сталіца Палесся — горад Пінск — сапраўды з’яўляецца адным з найпрыгажэйшых гарадоў Беларусі, мае пашаходную вуліцу, якая фармавалася некалькі стагоддзяў.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследавання грамадскага кіравання “СІМПА” запрашаюць на дыскусію.

«Паразмаўляем пра пешаходныя вуліцы, чым яны карысныя, як выглядаюць у суседзяў і чаго не хапае Пінскай вуліцы Леніна», — кажуць арганізатары.

Сустрэча пройдзе 28 лістапала а 18.30 ў кавярні “Параграф”, якая месціцца  па вуліцы Леніна, 2. Уваход вольны.

Госці імпрэзы: Андрэй Карпека – урбаніст, “Мінская ўрбаністычная платформа”, Валянцін Тур – сузаснавальнік ініцыятывы “Брэсцкі канструктывізм”, Андрэй Галадзюк – БМОО “Час Зямлі”, таварыства “Зялёная сетка”. Музычны госць – Алесь Лютыч.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru