13 ноября 2024, среда04:57

Запись

“Шляхамі Рамуальда Траўгута і Студзеньскага паўстання па Палессю”

20 февраля 2013, 14:05

Такую назву мае выданне, прысвечанае 150-годдзю вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў. Трагічныя падзеі не абмінулі Палессе, дзе настаў пераломны момант у лёсе генерала Рамуальда Траўгута і паўстанцкага камандзіра Рамана Рагінскага.

Брашура распавядае аб дзейнасці Траўгута і яго паўстанцах на Берасцейшчыне. У выданні апісаныя баі на Піншчыне і Століншчыне, змешчаныя фотаздымкі помнікаў паўстанцаў, удзельнікаў тых падзей і мапа баёў на Палессі.

Тэкст цалкам польскамоўны, над якім працавалі Ганна Панішава (рэдактар), Алег Каралёў, Эдвард Злобін, Ірына Лаўроўская. У брашуры выкарыстаныя фотаздымкі знанага палескага краязнаўцы Аляксея Дуброўскага.

Укладальнікі адзначаюць, што яны пераследывалі мэту адлюстраваць значэнне Палесся ў гісторыі Студзеньскага паўстання, паказаць захаваўшуюся памяць аб тых падзеях у народзе.


Папа детей Максим
Фото использовано в качестве иллюстрации, 101-roza.moscow