Вельмі сімвалічна, што сквер з’явіўся менавіта ў Ковелі, бо гэта горад-пабрацім палескай сталіцы.
На сённяшні дзень у скверы больш за 200 дрэў, але ў планах арганізатараў стварэнне паўнавартнаснага парку. Побач са скверам знаходзіцца музей побыту і архітэктуры Заходняга Палесся. Аб гэтай установе пісьменнік шмат напісаў.
Намеснік старшыні украінскага навукова-педагагічнага саюзу “Берагіня” Віктар Місіюк адзначае, што, на жаль, пінскія ўлады не вызнаюць Одрача:
– Мы прапаноўвалі адзначыць годна сто год і гатовыя адзначыць 101-я ўгодкі, але з-за ідэалагічных бар’ераў нічога не атрымаліваецца. Чамусьці яго называюць бандытам, ледзь не фашыстам, мо з-за таго, што не прызнаваў бальшавіцкую ўладу і лічыў Палессе украінскім? Але гэта гісторыя, і трэба глядзець у тое, што напісана гэтым чалавекам. З любоўю творца адгукаецца аб родным сяле і Палессі. Прадстаўнікі украінскай грамады спадзяюцца, што з часам мясцовыя ўлады зразумеюць рэальны сэнс, каштоўнасць твораў і помнік Фёдару Одрачу з’явіцца на Піншчыне.