22 ноября 2024, пятница18:32

Запись

Віталь Каратыш: «Мая перамога – гэта нібы аванс на будучыню»

19 февраля 2013, 7:15

У намінацыі «Палітыка» штогадовыя прэміі «Люблю Беларусь», якую чацвёрты раз уручыў «Малады фронт», перамог наш зямляк Віталь Каратыш – ён абышоў такіх вядомых палітыкаў, як Зянон Пазьняк і Анатоль Лябедзька. Сёння Віталь Каратыш – госць партала «Медиа-Полесье».

– Вядучыя онлайнавыя СМІ назвалі тваю перамогу сенсацыяй. А як ты сам успрыняў навіну пра тое, што стаў лаўрэатам прэстыжнай прэміі?

– Па-першае, я быў здзіўлены тым, што ўвогуле быў намінаваны на гэтую прэмію. Сябры скінулі спасылку на сайт, і там я пабачыў сябе. Пасля, на самой цырымоніі, вядучыя сказалі, што адбіраліся намінанты з розных галінаў грамадскага і палітычнага жыцця Беларусі.

 

– У мінулыя гады, як вядома, пераможцаў выбірала журы. Зараз праходзіла інтэрнэт-галасаванне. Ці актуальная тут прыказка «не май 100 рублёў, а май 100 сяброў»?

– Лепей мець не 100 сяброў, а 1000 і нават болей. Толькі дзякуючы падтрымцы сяброў і землякоў я і перамог.

– Якія адчуванні былі ў той момант, калі ты атрымліваў узнагароду з рук мінулагодняга лаўрэата Уладзіміра Някляева?

– Шчыра скажу – было прыемна. Прыемна, што мяне заўважылі, вылучылі і, тым больш, прыемна было перамагчы. Але, як я і сказаў там на сцэне, не зусім правільна было параўноўваць палітыкаў такога рангу, лідараў палітычных партый, і мяне. Так што мая перамога была даволі ўмоўная, гэта нібы аванс на будучыню. А Някляеў падарыў мне сваю новую кнігу з аўтографам. Бліжэйшым часам збіраюся яе прачытаць.

– Усё ж краіна заўважыла, што падчас выбараў у парламент ты перамог у  сваёй вёсцы Кажан-Гарадок… Тое, што гэта адзначыў «Малады фронт», ці надало табе нейкія новыя сілы?

– Так, канешне! Пасля афіцыйнай часткі многія выказваліся ў маю падтрымку.

– А сам бы ты каму б з іншых прэтэндэнтаў у сваёй намінацыі аддаў перамогу?

– Там, на ўручэнні ўзнагароды, я сказаў, што ёсць многа палітыкаў, якія больш за мяне вартыя адзначэння. Узгадаў тых, хто зараз несправядліва сядзіць за кратамі за свае погляды. У Фэйсбук я сам прагаласаваў за Статкевіча.

– Дарэчы, у намінацыі «Змагар году» быў прадстаўлены яшчэ адзін наш зямляк Алег Стахаевіч. Што думаеш наогул пра сэнс сучаснага «змагарства»? За што змагацца ў мірны час?

– Алега я таксама падтрымаў сваім голасам ў Інтэрнэце. Нават у наш час людзі змагаюцца за права, законнасць, справядлівасць. І калі ў развітых краінах улады удзячныя за здаровую крытыку, спрабуюць хутка выпраўляць памылкі і недахопы, у нас любое іншадумства караецца.

– Ці змянілася нейкім чынам тваё жыццё пасля выбараў? Распавядзі, калі ласка, чым зараз займаешся?

– Я працягваю сваю працу ў рэгіёне, вучуся. Пабываў у Швецыі, напрыклад, дзе вывучаў досвед дзяржаўнай адміністрацыі і палітыкі. А зараз разам са спецыялістамі Фонду імя Льва Сапегі збіраюся працаваць над праектамі рэформаў дзяржаўнага самакіравання. Рэформы ў гэтай галіне для Беларусі непазбежныя.

– Падчас передвыбарчай кампаніі ў інтэрв’ю нашаму парталу ты адзначыў, што абавязкова будзеш дэпутатам парламента, бо шчыра да гэтага імкнешся. Ці не змяніліся твае планы?

– Мае планы не змяніліся. Дзякуй усім хто падтрымаў мяне! Спадзяюся, сваёй палітычнай працай у будучыні здолею апраўдаць ваш давер.

– Дзякуй, што знайшоў час для сустрэчы. Яшчэ раз віншуем! Новых перамог!


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters