23 ноября 2024, суббота07:33

Общество

Іван Наскевіч віншаваў хлебаробаў Століншчыны

27 августа 2018, 9:01

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч асабіста павіншаваў землякоў на раённым свяце “Дажынкі-2018”.

Раённае свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2018” адбылося ў вёсцы Асавая Столінскага раёна ў нядзелю, 26 жніўня. Сярод гасцей быў і Іван Наскевіч. Старшыня Следчага камітэта прыняў удзел ва ўскладанні кветак да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, а затым прайшоў у святочным шэсці дэлегацый раённых “Дажынак”.

Шчыра павіншаваў Іван Наскевіч працаўнікоў вёскі.

–    Асабліва прыемна быць з вамі ў Год малой радзімы. Быць з вамі, са сваімі землякамі, і выканаць пачэсную місію: уручыць знакі пашаны лепшым працаўнікам столінскай нівы, – звярнуўся па-беларуску старшыня Следчага камітэта да прысутных.

Затым ён уручыў узнагароды пераможцам раённых спаборніцтваў на ўборцы ўраджаю зернавых і зернебабовых культур.

У мінулым годзе раённыя “Дажынкі” прымала Беражное. У 2017 годзе свята адбылося ў Белавушы, у 2015 – у Рамлі, у 2014 годзе – у Фядорах

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media