Як паведаміла дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, традыцыйнае свята «Купалле» адбудзецца на беразе ракі Копанец.
Пачнецца мерапрыемства са святочнага тэатралізаванага шэсця ў 20.50. Затым на сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца тэатралізаванае прадстаўленне і музычныя падарункі ад народных калектываў горада і раёна. У 22.00 плануецца пачатак гульнявой праграмы «У пошуках «Папараць-кветкі».
Пачатак шэсця з вянкамі, пасля якога пачнецца запальвання вогнішча і купальскія карагоды вакол яго плануецца ў 22.30.
Святочную праграму працягне купальская дыскатэка (з 23.00 да 01.00).
У парку будуць працаваць гандлёвыя рады, атракцыёны для дзяцей.
ДАВЕДКА МП:
Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.
Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці.