23 ноября 2024, суббота15:53

Культура

Класічны вечар ХIХ стагоддзя ладзяць у радзівілаўскім парку

16 мая 2018, 11:00

Музейны фэст адбудзецца ў  Столінскім  раённым  краязнаўчым музеі  ў нядзелю, 20 мая.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, фэст прысвечаны Міжнароднаму дню музеяў, які ва ўсім свеце адзначаюць 18 мая.

– Сімвалічна, што на гэты раз свята праходзіць у  нашай краіне у перыяд, абазначаны як Год малой радзімы, – кажа Святлана Вярэніч. – З гэтай нагоды калектыў раённага краязнаўчага музея віншуе музейшчыкаў, краязнаўцаў раёна, а таксама ўсіх  тых, хто не раўнадушны да гісторыі Бацькаўшчыны,  з гэтым святам. І запрашаем усіх на музейны фэст да нас.

Праграма музейнага фэсту «Класічны вечар ХIХ стагоддзя ў радзівілаўскім парку»:

  • танцавальна-музычная праграма ў стылі 19 стагоддзя з элементамі тэатралізацыі з удзелам калектываў ГДК, Столінскай школы мастацтваў, Рэчыцкай дзіцячай музычнай школы, Дома дзіцячай творчасці. Арганізатары прапануюць гасцям свята прыходзиць у вячэрніх уборах;
  • літаратурныя чытанні па матывах твораў аўтараў «серебряного века»;
  • майстар-класы па класічных танцах і вырабу маскарадных масак, аквагрым;
  • выстава рарытэтных прадметаў з фондаў музея;
  • мультымедыйная дэманстрацыя «Шляхамі нашай малой радзімы»;
  • аглядная экскурсія па парку «Парк «Манькавічы» – жамчужына паркавай культуры Століншчыны»; 
  • фотасесія ў  «партрэтнай майстэрні».

Пачатак у 18.00 гадзін.  Парк «Манькавічы».  Уваход свабодны.

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com