24 ноября 2024, воскресенье02:39

Культура

Дзень дзяржаўных сімвалаў у Століне адзначылі мітынгам

13 мая 2018, 17:23

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, адбыўся ў Століне 13 мая.

У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Рашэнне аб увядзенні сучасных Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь прынята на падставе рэферэндума, які адбыўся 14 мая 1995 года. З таго часу кожную другую нядзелю мая ў краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.

Вучаніца СШ №2 г.Століна Кацярына Ракалава (першая злева) – адна з тых, каму даручана падняць Дзяржаўны Сцяг

Навучэнка Столінскай дзяржаўнай гімназіі Валерыя Богнат распавяла, што значаць дзяржаўныя сімвалы для грамадзяніна сваёй краіны


Иллюстрация media-polesye.com