23 ноября 2024, суббота03:46

Культура

Новы музей распачаў працу ў Давыд-Гарадку

6 апреля 2018, 12:06

Новы музей размяшчаецца па вуліцы Яраслаўскай, д.2.

Раней ў гэтым будынку знаходзіўся Давыд-Гарадоцкі гарвыканкам, а філіял Столінскага раённага краязнаўчага музея ў Давыд-Гарадку месціўся ў адным будынку з Домам дзіцячай творчасці на галоўнай плошчы горада. Адрамантаваны будынак для філіяла Столінскага раённага краязнаўчага музея «Музей гісторыі горада Давыд-Гарадка» перададзены з аператыўнага кіравання Давыд-Гарадоцкага гарвыканкама аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама.

Ва ўрачыстай атмасферы быў адчынены новы музей. На адкрыцці сабраліся мясцовыя жыхары, школьнікі, госці. Да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Ярашэвіч, старшыня Давыд-Гварадоцкага гарвыканкама Вячаслаў Стаднік, дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.

У час адкрыцця назвалі ўсіх тых, хто на працягу жыцця цесна супрацоўнічаў з музеем, здаваў экспанаты. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас Мікалая Бразоўскага, які займаўся арганізацыяй музея горада Давыд-Гарадка, што размяшчаўся ў будынку на цэнтральнай плошчы горада.

Чырвоную стужку пераразаюць Святлана Вярэніч, Аляксандр Ярашэвіч і Вячаслаў Стаднік

Як раней распавяла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раёнага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, спецыялістамі музея распрацавана канцэпцыя “Музея гісторыі горада Давыд-Гарадка”, створана даволі цікавая і змястоўная экспазіцыя.

Школьніцы кажуць, што пры магчымасці знойдуць дома і перададуць у музей цікавыя экспанаты

Некаторыя экспанаты, якія датычацца горада Давыд-Гарадка, у музей перададзены з фондаў Столінскага раённага краязнаўчага музея. Усяго экспазіцыйная плошча займае 81 м кв. Музей гісторыі Давыд-Гарадка змяшчае тры залы: гістарычную, літаратурную гасцёўню і зал творчых прац мясцовых мастакоў.

Прадметы быту, іконы, адзенне, артэфакты з Замкавай  гары, карты мінулых стагоддзяў, экспанаты, што распавядаюць аб Вялікай Айчыннай вайне і многія іншыя змешчаны ў першай зале музея.

Заг. музея Кацярына Казлоўская

Школьнікі кажуць, што ў музеі ім падабаюцца ўсе экспанаты

Таблічка з магілы патрызан

У другой зале, літаратурнай гасцёўні, наведвальнікі пазнаёмяцца з творчасцю паэтаў, пісьменнікаў, дзеячоў культуры, якія нарадзіліся ў Давыд-Гарадку.

Друкарская машынка Леаніда Дранько-Майсюка

Давыд-Гарадоцкія цікеткі

Сваё месца ў музеі знайшлі творчыя работы Канстанціна Казёлкі

Выступае паэт і настаўнік Віктар Вабішчэвіч у час невялікай паэтычнай імпрэзы ў літаратурнай гасцёўні музея

У трэцяй зале наведвальнікам прапануюць творчыя работы мастакоў, якія нарадзіліся на давыд-гарадоцкай зямлі. У творчых працах яны адлюстравалі Давыд-Гарадок і яго жыхароў такімі, якімі бачылі і бачаць іх самі.

Такі герб горада зрабіла Валянціна Ціханава (першая злева)

Як адзначыў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба, на пляцоўцы каля музея будзе створаны музей пад адкрытым небам. Тут будуць размешчаны прадметы быту жыцця палешукоў.

Музей працуе кожны дзень акрамя панядзелка і аўторка. Тут рады ўсім наведвальнікам, яго дзверы адчынены для кожнага.

Калі ў вас ёсць цікавыя экспанаты, што адносяцца да гісторыіі Давыд-Гарадка, падзяліцеся імі з музеем. 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media