20 сентября 2024, пятница14:38

Культура

На Палессі шукаюць выканаўцаў бардаўскай песні і гарманістаў

10 января 2018, 14:18

Паказаць свой талент можна ў час раённых конкурсаў, якія аб’явілі на Століншчыне.

Раённыя туры абласнога свята-конкурсу аўтарскай і бардаўскай песні “Наедине со всеми”, абласнога свята-конкурсу гарманістаў і выканаўцаў прыпевак “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!”, абласнога свята сямейнай творчасці “Пад дахам дома твайго” пройдуць у студзені і ў лютым.

Як паведамілі ў Столінскай раённай клубнай сістэме, прыняць удзел у конкурсе аўтарскай і бардаўскай песні “Наедине со всеми” могуць як асобныя выканаўцы песен пад гітару, так і групы ці ансамблі ў складзе не болей 8 чалавек.  Узрост выканцаўцаў павінен быць не малодшы за 18 гадоў. Выканаўцы прадстаўляюць па два розныя па характару і тэматыцы творы ў адной з намінацый пад акампанемент акустычнай ці паўакустычнай гітары, выкарыстанне электронных інструментаў і фанаграм недапускаецца. Лепшых выканаўцаў запросяць для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах абласнога свята-конкурсу ў Ганцавіцкім раёне, якое адбудзецца ў чэрвені бягучага года.

У свяце-конкурсе “Грай, гармонік! Звіні, прыпеўка!” прымаюць удзел аматарскія ансамблі гарманістаў і ансамблі народных інструментаў, асобныя выканаўцы на народных інструментах ці стылізаваных народных духавых інструментах, а таксама выканаўцы прыпевак незалежна ад месца работы сярод дзяцей і дарослых.

У свяце “Пад дахам дома твайго” прымаюць удзел сямейныя калектывы розных жанравых напрамкаў незалежна.

Заяўкі на ўдзел у конкурсах  неабходна падаваць ў метадычны цэнтр ДУК “Столінская раённая клубная сістэма” да 23 студзеня ў пісьмовым выглядзе. Абавязкова пазначыць назву твора, аўтара, прозвішча і імя выканаўца (назвы ансамбля, гурта), узрост. Паштовы адрас: 225501, г.Столін, пл.Камсамольская, 1, метадычны цэнтр, тэл. 76-2-14, электронная пошта: [email protected].


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru