Шматлікай на свяце была дэлегацыя Столінскага раёна: працаўнікі сельскіх гаспадарак, прадстаўнікі райвыканкама, удзельнікі музычных калектываў, народныя ўмельцы.
На фестывальнай сцэне выступілі творчыя калектывы Столінскага ГДК: ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” (кіраўнік Пётр Астапчук), народны хор “Крыніца” (кіраўнік Алена Аўсянік), ансамбль танца “Рэха” (кіраўнік Алена Волкава).
СВК “Фядорскі” заняў 2-е месца ў вобласці па выніках жніва (старшыня Рыгор Аляксеевіч Дзямко).
Вашай увазе, паважаныя наведвальнікі сайта, прапануем фотарэпартаж аб тым, што ўбачыў на свяце праз аб’ектыў свайго фотаапарата Валерый Філановіч.