23 ноября 2024, суббота06:01

Общество

Віфлеемскі агонь прыбыў у Пінск

23 декабря 2017, 20:05

23 снежня ў катэдру Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі прывезлі лампады з агнём.

Каталіцкіх скаўтаў, якія і даставілі агонь з Вифлеему, сустракалі пінскія вернікі і святары касцёлу.

Пасля святой імшы кожны жадаючы мог запаліць ад Віфлеемскага агню знічы, каб занесці яго ў свае дамы.

Віфлеемскі агонь аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных веравызнанняў: ён трапіць як у каталіцкія, так і ў праваслаўныя святыні Беларусі.

Лампаду з агнём прывезлі каталіцкія скаўты

Невялічкая працэссія дастаўкі агню ў будынак касцёла

Той самы агонь

Ад лампады святар запальвае знічку, каб перадаць агонь парафіянам

 Агонь можна аднесці дадому

У касцёле ўсе свечы будуць запалены ад Віфлеемскага агню, таму ягоную часцінку можна ўзяць у любы час

ДАВЕДКА “МП”

Цудоўную перадкалядную традыцыю – распаўсюджванне Бэтлеемскага агню – распачалі ў 1986 годзе ў аўстрыйскім горадзе Лінц. Першапачаткова яна планавалася як акцыя ў перыяд калядных святаў з мэтай падтрымкі дзяцей-інвалідаў і ўсіх, хто патрабуе дапамогі і ўвагі. Гэтую высакародную справу адразу ўзялі ў свае рукі еўрапейскія скаўты.

Кожны год аўстрыйскія скаўты бяруць агонь у месцы нараджэння Езуса Хрыста ад нязгаснай лампады ў базыліцы Нараджэння Пана ў Бэтлееме і дастаўляюць яго самалётам у Аўстрыю. Пасля ўрачыстасцяў у катэдральным касцёле ў Вене агонь перадаецца ў іншыя краіны.

 

 


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media