19 сентября 2024, четверг02:16

Культура

Ірына Ляшкевіч: “Вёска – гэта асяродак духоўнага багацця”

19 декабря 2017, 9:08

Кіраўнік узорнага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору Столінскага раёна Ірына Ляшкевіч прыняла ўдзел у навукова-практычнай канферэнцыі на Віцебшчыне. 

На канферэнцыю “Традыцыйны фальклор у сучаснасці” з’ехаліся прадстаўнікі абласцей рэспублікі, Мінска, прысутнічалі госціі са Смаленска.

На канферэнцыі Ірына Ляшкевіч выступіла з дакладам, у якім акрэсліла сучасны стан традыцыйнай культуры на вёсцы. На прыкладзе сваёй вёскі Мачуль Ірына Ляшкевіч звярнула ўвагу на тое, як спалучаецца ў сённяшняй вёсцы сучаснае і мінулае, што людзі атрымалі ў спадчыну і якім чынам зберагаюць гэта для нашчадкаў.

– Вёска не толькі карміліца і працаўніца ад веку – гэта наш асяродак духоўнага багацця. Яна  сама шукала і працягвае шукаць шляхі да духоўнага ўдасканалення, да спатолення сваёй душы ў патрэбе прыгожага і светлага, да стварэння імгненняў шчасця і радасці ў шэрай будзёнасці. І няхай яна ў нечым страчвае сваю архаічнасць… – сказала ў сваёй прамове кіраўнік “Згадкі” і сучасная вясковая жанчына. – І добра, што паляпшаюцца ўмовы жыцця і ў вёску імкліва пранікаюць сучасныя сродкі камунікацыі. Але, як неаднаразова гісторыя паказвала чалавецтву, нельга рухацца наперад, зруйнаваўшы пад сабою зямлю, забыўшыся пра векавыя здабыткі культуры і мудрасць сваіх продкаў.

Больш за чвэрць веку кіруе Ірына Ляшкевіч дзіцячым аб’яднаннем, якое стварыла ў Мачулі. Фота са старонкі ў сацсетцы «Одноклассники» «Культура Столинщины»

Ірына Ляшкевіч падзялілася ўражаннямі ад навукова-практычнай канферэнцыі:

– Калі выступленні прадстаўнікоў метадычных цэнтраў былі насычаны статыстыкай, а яна, паверце, уражвае (са 120 фальклорных калектываў вобласці палова – дзіцячыя, 55 з найменнем “узорны” і “народны “, а чатыры  калектывы з найменнем “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”), то выступленні кіраўнікоў калектываў – гэта бясцэнны вопыт і тытанічная праца розных па ўзросту, адукацыі, тэмпераменту людзей, але апантанымі агульнай мэтай захавання сваёй культуры.

Удзельніцы фальклорнага гурту “Каляжанкі”, які створаны па ініцыятыве Ірыны Ляшкевіч: Таццяна Нагар, Ірына Ляшкевіч, Анжэла Ляшкевіч

– У мяне склалася галоўнае ўражанне, што там, на Віцебшчыне, ды і не толькі, усе працуюць на фальклор, на яго захаванне, працуюць гадамі і маюць вынік. І ў гэтым зацікаўлены як установы культуры і адукацыі, так і раённая ўлада. Ёсць проста цудоўныя кіраўнікі калектываў з неверагоднай энергетыкай! – сказала Ірына Ляшкевіч. – Такі абмен вопытам паміж абласцямі вельмі карысны, бо мы жывём у адной краіне, а варымся ў культуры толькі свайго рэгіёна, сваёй вобласці. А што па-за межамі не ведаем.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru