20 сентября 2024, пятница12:37

Культура

Дзеці са Століншчыны чытаюць беларускія вершы і робяць запіс на відэа

13 ноября 2017, 16:18

Робяць школьнікі гэта ў межах рэспубліканскага конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі. 

Як паведамілі Медиа-Полесью арганізатары конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom», школьнікі 7-8 класаў з Брэсцкай вобласці прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве, сярод іх ёсць і дзеці са Століншчыны. Так, сямікласнік Раман Шульжык з вёскі Радчыцк Столінскага раёна выканаў верш Якуба Коласа «Зорка».

Чытае Раман Шульжык

А сямікласнік Дзмітрый Барэйка, які нядаўна жыў у вёсцы Калоднае Столінскага раёна, а з гэтага навучальнага года жыве ў Кобрыне і з’яўляецца вучнем адной з кобрынскіх школ, прачытаў верш Якуба Коласа «Ручэй». 

Чытае Дзмітрый Барэйка

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым змяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram c афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Спасылку на відэа накіроўваць на адрас [email protected].

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і горада Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. 

Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 года, пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru