13 апреля 2026, понедельник14:38

Общество

Пінская духоўная семінарыя атрымала 20 тамоў кніжнай спадчыны Скарыны

13 ноября 2017, 11:58

Асветніцкая акцыя прысвечана да 500-х угодкаў выдання Францыскам Скарынам першай друкванай кнігі на тэрыторыі Усходняй Еўропы.

Цырымонія перадачы адбылася ў сценах Брэсцкай абласной бібліятэкі. Там дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі перадаў у дар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску імя Тамаша Аквінскага факсімільнае выданне «Кніжнай спадчыны Францыска Скарыны» ў 20 тамах.

Рэктар Пинскай духоўнай семінарыі ксёндз Андрэй Рылка падзякаваў за працу над выданнем і за падарунак ўсяму калектыву навукоўцаў, якія прычыніліся да векапомнага выдання.

Ксёндз Рылка звярнуў увагу сабраных на велізарнае культуратворчае і духоўнае значэнне як постаці першадрукара, так і выдадзеных ім біблійных твораў. І адзначыў, што 20-томная біблійная спадчына Скарыны зойме пачэснае месца ў багатым фондзе духоўнай літаратуры семінарыйнай бібліятэкі ў Пінску.

Паводле сайта catholic.by

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото: Samer Khodeir / Unsplash.com
Фото использовано в качестве иллюстрации
Снимок носит иллюстративный характер

Полешуки