19 сентября 2024, четверг02:52

Общество

Для Пінску абвешчаны кірмаш культурніцкіх і сацыяльных праектаў

10 ноября 2017, 7:21

Найбольш цікавыя задумы атрымаюць падтрымку ў рэалізацыі.

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA абвяшчаюць збор крэатыўных культурніцкіх і сацыяльных ідэй для “Кірмаша праектаў” для Пінску і Пінскага рэгіёна.

Навошта

Культурнае жыццё – гэта не толькі наведванне канцэртаў і спектакляў. Гэта і нашыя стасункі з блізкімі і калегамі, і дапамога тым, каму яна патрэбна. Гэта і тое, як мы арганізоўваем сваю працу, побыт, адпачынак. Кожны з нас хоча камфорту, прыязнасці, новых падыходаў і свежых ідэй у працы і ў вольны час. І сёння ўжо шмат прыкладаў таго, як мы самі, не чакаючы нічыіх распараджэнняў, робім прыгожымі свае пад’езды, двары і вуліцы, крэатыўна адпачываем ці арганізоўваем вольны час для іншых, а таксама робім безліч добрых спраў, карысных не толькі для сябе, але і для горада. І добры механізм для гэтага – удзел у Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі!” ладзіць па ўсёй краіне ўжо шмат гадоў і дапамагае адметныя ідэі ператварыць у рэчаіснасць.

Калі

Да 22 лістапада ўключна мы збіраем ідэі.

24 лістапада адбудзецца прэзентацыя ідэй, дзе аўтары змогуць прадставіць свае задумы шырокай публіцы, атрымаць парады экспертаў і народную ацэнку, сустрэцца з зацікаўленымі людзьмі.

Пасля экспертная рада цягам тыдня адбярэ найбольш цікавыя задумы з канкрэтнымі крокамі па рэалізацыі і акажа ўсемагчымую дапамогу ў іх рэалізацыі.

Як

Удзел можа прыняць кожны жыхар Пінска любога ўзросту і роду дзейнасці. Аформіце вашу ідэю ў прэзентацыю ў PowerPoint. Прэзентацыя павінна ўключаць наступныя звесткі:

–інфармацыю пра аўтараў (прозвішча, імя, арганізацыя) і як з вамі звязацца (нумар тэлефона/электронная пошта/сацсеткі);

–назву ідэі/праекта;

–мэту і сутнасць ідэі;

– чаму і каму гэта неабходна;

– калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца;

– якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце? (каманда, партнёры, бюджэт).

Даслаць ідэю да 22 лістапада  ўключна на [email protected] з пазнакай “Кірмаш праектаў-Пінск”.

Ёсць пытанні?

Мы адкажам: [email protected](029) 313-98-60, Зьміцер Назараў, каардынатар “Будзьмы” на Берасцейшчыне

Чакаем вашых ідэй! Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” – cвоеасаблівы банк крэатыўных ідэй. У нашым Кірмашы можа ўдзельнічаць кожны, хто мае задумкі цікавага і карыснага для таго ці іншага горада/мястэчка культурніцкага і/ці сацыяльнага праекта, жаданне яго прэзентаваць публіцы і потым рэалізаваць.

Больш падрабязна аб конкурсе і як ствараць прэзентацыю можна даведацца тут.

 


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru