Паштоўкі і фотаздымкі з выявамі Пінска выстаўлены на продаж на інтэрнэт-аўкцыёне eBay. Жыццё пад час акупацыі горада ў часы Першай сусветнай вайны занатоўвалі спецыяльныя акупацыйныя службы.
Сярод іншых вотаздымакаў на eBay ёсць два унікальных кадра. На іх пілоты люфтвафэ знялі выявы гістарычнага цэнтру горада: район Варварынскай царквы (яна існуе і сёння) і район касцёла Святога Станіслава, які пацярпеў нашмат больш – у савецкія часы былі знесеныя сам касцёл, рынкавая плошча, вялікая сінагога і шматлікія дамкі, атачаўшыя рынкавую плошчу.
Аэраздымкі стогадовай даўніны вельмі якасныя, пры лічбавым павялічэнні на іх бачны падрабязна гарадскія пабудовы.