23 ноября 2024, суббота08:17

Общество

Сям’я Колбік з Мачуля перамагла ў раённым сямейным конкурсе

24 августа 2017, 15:07

Менавіта гэта сям’я стала лепшай па выніках раённага этапа сямейнага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла. 

Як распавяла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, удзел у конкурсе прынялі тры сям’і: Андрэя і Наталлі Антановіч з вёскі Туры, Аляксандра і Алены Мацюшок з вёскі Асавая, Вячаслава і Сняжаны Колбік з вёскі Мачуль.

Конкурсная праграма складалася з шасці этапаў, дзе кожная з сямей магла паказаць усё самае лепшае з таго, што ведае і ўмее. Трэба было прадставіць візітоўку, паўдзельнічаць у конкурсах «Сялянскія прысмакі» і «Лепшы сельскі падворак», «Выставе дасягненняў сямейнай гаспадаркі».

Сям’я Колбік у час конкурса «Візітная картка»

Конкурс, дзе вызначаюць уменне чысціць бульбу. Сям’я Мацюшок

Конкурс «Па дровы» праходзіў на спецыяльнай пляцоўцы. Па яго ўмовах неабходна распілаваць, а потым пакалоць дровы і з паленняў скласці слова «Лад».

З дроў сем’ям патрэбна было выкласці слова «Лад». Сям’я Мацюшок

На абласным конкурсе ў Давыд-Гарадку Століншчыну прадставіць сям’я Колбік. У Вячаслава і Сняжаны Колбік чацвёра дзяцей: Віталь, Алег, Ягор і Дар’я.

Конкурсы суправаджаліся музычнымі высупленнямі столінскіх артыстаў, а пасля завяршэння праграмы на сцэне Стружскага СДК адбыўся святочны канцэрт.

Удзельнікі і члены журы конкурснай праграмы ў час падвядзення вынікаў


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media