19 сентября 2024, четверг02:49

Общество

У Пінску судзяць мяркуемага ўдзельніка акцыі “недармаедаў”, якая адбывалася 26 сакавіка

31 июля 2017, 21:27

Працэс праходзіць на беларускай мове.

Суд Пінскага раёна і горада Пінска пачаў паўторны рзгляд справы ў дачыненні Алеся Аўсеенкі, якому інкрымінуецца ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на плошчы Леніна 26 сакавіка.

Раней, 27 красавіка, спадар Аўсеенка ўжо быў завочна асуджаны за гэтыя дзеянні і пакараны штрафам у 20 базавых велічыняў. Аднак пінчук абскардзіў рашэнне мясцовага суда. Праз працэдурныя парушэнні Брэсцкі абласны суд адмяніў судовы вырак і вярнуў справу ў Пінск.

З самага пачатку працэс Алесь Аўсеенка вылучыў некалькі адводаў суддзе Андрэю Бычыла, аднак яны не былі задаволеныя.

Сваю віну Алесь Аўсеенка не прызнаў, хоць і не адмаўляў, што прысутнічаў на плошчы 26 сакавіка. Ён выступіў з разгорнутым спічам, у якім апісаў падзеі таго дня, абгрунтаваў сваё права на ўдзел у мірных акцыях, даў ацэнку стану з правамі чалавека ў краіне, назваў судовыя пераследы ўдзельнікаў мірных акцый палітычнымі рэпрэсіямі і прапанаваў скончыць ягоную справу за адсутнасцью складу адміністрацыйнага правапарушэння.  

Таксама падсудны выступіў з некалькімі хадайніцтвамі: правядзенне працэсу па-беларуску, выклік у суд некалькіх сведак (у тым ліку кіраўніка міліцыі Пінску).

Суддзя Андрэй Бычыла пагадзіўся весці працэс па-беларуску, выклікаць сведак (акрамя кіраўніка пінскай міліцыі) і перанёс працэс на 10 жніўня.


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru