20 сентября 2024, пятница05:42

Общество

Вязень лагера смерці «Азарычы»: «Нам проста пашанцавала»

23 июня 2017, 7:03

Успамінамі, ад якіх баліць душа і сёння, з чытачамі Медиа-Полесья дзеліцца вязень канцлагера «Азарычы» Марыя Плыткевіч, якая трапіла туды падлеткам.

Вайна абрынулася на дзяцей гэтаксама, як і на дарослых. Хтосьці з іх працягваў на заводзе ці ў калгасе, хтосьці апынуўся на лініі фронту, а хтосьці ў канцэнтрацыйных лагерах.

Пасведчанне Марыі Плыткевіч, у якім пазначана, што яна была непаўналетнім вязнем канцлагера «Азарычы»

У раннім узросце беларускія дзеці сустрэлі вайну. Лёс кожнага – розны. Адна з іх – Марыя Піліпаўна Плыткевіч, якая апынулася ў канцэнтрацыйным лагеры «Азарычы» і якой пашчасціла застацца жывой. Зараз жанчыне 90 год, калі пачыналася вайна, ёй было 13. Некалькі месяцаў разам з сям’ёй яна правяла ў нямецкім палоне, адзін тыдзень з якіх – у лагеры смерці «Азарычы».    

Канцлагер смерці «Азарычы». Фота з сайта Nepokorennye.cniie.ru

Канцлагер «Азарычы» – адкрытая балоцістая мясцовасць, якая агароджана калючым дротам, подступы да яе былі замініраваны. У сакавіку 1944 года было стварана тры лагеры каля пярэдняга краю нямецкай абароны. Адзін з іх знаходзіўся на балоце ля мястэчка Дзерць, другі размясціўся ў двух кіламетрах на паўночны захад ад мястэчка Азарычы, трэці – у балоце ля вёскі Падасіннік. Гэтыя тры лагеры, у якіх утрымлівалі каля 50000 савецкіх людзей, атрымалі назву «Азарыцкі лагер смерці».   

Дзіця каля забітай маці. Канцлагер «Азарычы». Фота з сайта Victory.rusarchives.ru

У гэты лагер трапіла і Марыя разам з маці і братамі. Ніякіх пабудоў тут не было: ні шалашоў, ні зямлянак. Палонныя ляжалі прама на зямлі, так як галінкі дрэў, подсцілкі браць не дазвалялася. Ахова расстрэльвала любога, хто спрабаваў развесці вогнішча і пагрэцца. Калі-нікалі фашысты падвозілі мёрзлы хлеб і кідалі цераз агароджу. Дарослыя, якія былі з дзецьмі, давалі малым па маленькаму кавалачку, каб захаваць хлеб як мага болей.

– Плакалі, хацелі есці, мерзлі, –  успамінае Марыя Піліпаўна часы, праведзеныя  ў  лагеры. – Ніхто нікога не пакідаў. Выкідвалі рэчы,  якія было цяжка несці, але сваіх не пакідалі.

Немцы, калі гналі  палонных,  стралялі  ў жанчын, што не мелі сіл ісці, кідалі  іх  маленькіх дзяцей на дарогу. Па некаторых праязджалі баявыя машыны. Фашысты казалі, што гэтыя жанчыны ленаваліся несці сваіх дзяцей і самі іх выкідалі…

– Нас вызвалілі савецкія салдаты, калі пачалося наступленне. Наша сям’я засталася жывой, выжылі і мае маленькія брацікі. Нам проста пашанцавала, –  сказала Марыя Піліпаўна.   

Калона людзей, вызваленых з канцлагера «Азарычы» савецкімі салдатамі. Магчыма сярод гэтых людзей ёсць і Марыя Плыткевіч. Фота з сайта Vsr.mil.by

33480 чалавек, з іх 15960 дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў, з Азарыцкіх лагераў вызвалілі войскі 65-й арміі 1-га Беларускага фронта.

Марыя Плытккевіч (у цэнтры) у час сустрэчы з дзецьмі

Вайна, якая б яна ні была, не шкадуе нікога. Ахвяр яна не выбірае – яны для яе ўсе аднолькавыя: дзеці, жанчыны, мужчыны, старыя людзі, хворыя, салдаты. У адносінах да ўсіх вайна аднолькава жорсткая. Таму будзем берагчы мір, каб такіх трагедый больш не паўтаралася. 


Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: https://t.me/krepostfortuvd
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru