26 ноября 2024, вторник07:19

Общество

Гісторыя кнігадрукавання – праз віртуальную экскурсію

17 июня 2017, 15:37

“Ён сеяў мудрасці зярняты, каб свет пазналі землякі,” – менавіта так называецца віртуальная экскурсія, выкананая ў Столінскім раённым вучэбна-метадычным кабінеце аддзела адукацыі, спорту и турызму.

– Даволі шмат на старонках газет і часопісаў друкуюць звестак па гісторыі кнігадрукавання. Вось і з’явілася думка стварыць віртуальнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і дзейнасцю вядомых беларускіх дзеячаў асветы і культуры, – узгадала ідэю стварэння віртуальнай экскурсіі ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья загадчык Столінскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Валянціна Грэчка.

Упрыгажэннем знятай віртуальнай экскурсіі з’яўляецца рэлігійная кніга, дадзеная айцом Аляксандрам з Церабяжова для здымак

 Па меркаваннях гісторыкаў, гэта “Псалтыр”, якому ўжо некалькі соцень гадоў

У адным з памяшканняў вучэбна-метадычнага кабінета працуе адпаведная выстава, якую могуць убачыць настаўнікі пры наведванні ўстановы. Аднак, як адзначае Валянціна Грэчка, выставу не могуць убачыць усе школьнікі Століншчыны. Таму і было прынята рашэнне аб стварэнні віртуальнай экскурсіі, якая будзе перададзена ў кожную школу Столінскага раёна.

Адны з ранейшых падручнікаў і кніг для дзяцей

– Традыцыйна ў першы тыдзень верасня ў школах ладзяцца ўрачыстасці ў гонар беларускіх асветнікаў, дзяржаўных і рэлігійных дзеячаў, якія стаялі ў вытокаў беларускага пісьменства і адукацыі. Віртуальная экскурсія “Ён сеяў мудрасці зярняты, каб свет пазналі землякі” дапаможа ў арганізацыі і правядзенні першага тыдня новага навучальнага года, – дадалі ў вучэбна-метадычным кабінеце.    

Выстава ў раённым вучэбна-метадычным кабінеце


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: Kerem Uzel / Bloomberg
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: unsplash.com