23 ноября 2024, суббота07:11

Культура

Строі Столінскага Палесся, спевы і танцы прадставілі на абласным свяце

31 мая 2017, 8:29

Абласное свята-конкурс фальклорнага мастацтва «Таночак» адбылося ў вёсцы Бездзеж Драгічынскага раёна.

Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская, выступленні творчых калектываў са Століншчыны не пакінулі раўнадушнымі журы конкурсу. У выніку ўзорнае аб’яднанне аматараў фальклору «Згадка» Мачульскага сельскага дома фальклору (кіраўнік Ірына Ляшкевіч) узнагароджана дыпломам І ступені ў намінацыі «Вусная народная твочасць» і дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Песня».

Ірына Ляшкевіч і ўдзельніцы аб’яднання «Згадка»

Узорны ансамбль фальклорнага танца «Ніва» Рамельскага ЦСКіВЧ (кіраўнік Васіль Ільінскі) узнагароджаны дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Танец».

Ансамбль фальклорнага танца «Ніва» разам з кіраўніком Васілём Ільінскім

Удзельніц паказу аўтэнтычных і адноўленых касцюмаў «Модны стыль – народны тэкстыль» Столінскага раёна адзначылі ганаровай граматай за захаванне і папулярызацыю народных строяў і ўдзел у свяце-конкурсе фальклорнага мастацтва «Таночак».

Удзельніцы паказу аўтэнтычных касцюмаў Столінскага раёна


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media