Загадчык вучэбна-метадычнай установы Валянціна Грэчка вітала ўсіх, хто прымаў удзел у сустрэчы. Яна адзначыла, што такія сустрэчы патрэбны, а таксама дадала, што праз некаторы час у месцы правядзення мерапрыемства будзе створаны музей адукацыі раёна. Валянціна Грэчка пажадала прысутным добрага настрою, прыемных уражанняў ад сустрэчы, творчасці, натхнення і здароўя.
Клуб «Натхненне» – суполка педагогаў раёна, якія актыўна займаюцца творчай дзейнасцю. Сярод сяброў клуба ёсць даволі вядомыя не толькі на Брэстчыне, але і ва ўсёй краіне паэты Віктар Вабішчэвіч, Галіна Бабарыка.
Клуб «Спатканне» – клуб клуб ветэранаў працы, які аб’ядноўвае ў сваіх радах менавіта тых ветэранаў, якія і сёння займаюць атыўную жыццёвую пазіцыю, займаюцца творчасцю, даволі шмат падарожнічаюць, ладзяць цікавыя сустрэчы. Кіраўнік клуба Людміла Кісель пазнаёмла настаўнікаў з клубам «Спатканне», якія ў завяршэнне яе выступлення выканалі песню, а Ларыса Вырко прачытала ўласныя вершы.
Удзельнікі клуба «Натхненне» таксама выканалі песню, што стала гімнам клуба. Старшыня клуба Таццяна Жук пазнаёміла з удзельнікамі клуба «Натхненне», пасля чаго кожны падзяліўся з прысутнамі сваёй творчасцю. Педагогі рассказалі пра сябе, пра тое, што іх хвалюе, пра тэмы, якія яны ўзнімаюць у сваіх творах.
З асаблівым задавальненнем слухалі прысутныя паэзію Віктра Вабішчэвіча і Галіны Бабарыка. Кожны мог уступіць у гутарку з паэтамі, задаць ім пытанні, пацікавіцца крыніцай натхнення.
Арганізатары сустрэчы падрыхтавалі салодкі стол. Удзельнікі сустрэчы клубаў атрымалі задавальненне і выказалі пажаданне, што гэта сустрэча паміж імі будзе не апошняй.