19 декабря 2025, пятница20:46

Культура

Паслухаць старажытную музыку запрашаюць у Пінску

24 мая 2017, 15:21

26 мая ў Гарадской канцэртнай зале будуць граць барочную музыку. Навучэнцы і настаўнікі дзіцячых школ мастацтваў горада выступяць перад пінчукамі і гасцямі горада.

Адзнім з удзельнікаў імпрэзы будзе ансабль старадаўняй музыкі “Сальтарэла”, які быў утвораны на базе Пінскай музычнай школы №1 і стаў сваеасаблівай візітоўкай Пінска. Удзельнікі калектыву граюць на музычных інструментах эпохі Рэнесансу: лютнях, віоле, арфе. Гэтыя інструманты зрабіў майстар і педагог Юры Дубнавіцкі, які і кіруе “Сальтарэлай”.

— Канцэрт будзе вельмі цікавым — распавядае Юрый, — у ім будуць граць музычныя ансамблі, трыа, прагучаць сольныя кампазіцыі.

Пінчукі даволі вядомыя сярод выканацаў музыкі стыля барока. Напрыклад, 13-гадовы лютнеіст Стэфан Ясінефта стаў пераможцам некалькіх конкурсаў. Ён таксама прыме удзел у канцэрце.

Арганізатары музычнай імпрэзы запрашаюць аматараў музыкі 26 мая ў Гарадскую канцэртную залу, пачатак а 18.00 гадзіне, уваход вольны.


Фото с сайта crossroadsoflife.ru