23 ноября 2024, суббота23:32

Запись

Віншаванні біскупа Антонія Дзям’янкі вернікам на свята Нараджэння Пана i Новы 2013 год

21 декабря 2012, 13:47

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце Пану!

Бог зноў дае нам ласку святкавання Божага Нараджэння. Гэтым разам адбываецца яно ў год, абвешчаны Святым Айцом Бэнэдыктам XVI Годам веры.

Божае Нараджэнне – гэта свята для тых, хто паверыў у спаўненне Божых абяцанняў пра Месію. І такіх людзей шмат. Спачатку гэта былі тыя, хто чакаў прыйсця Збаўцы, чуючы прароцтвы Старога Запавету. Затым тыя, хто жыў на мяжы Запаветаў, а таксама людзі з Новага Запавету, якія заахвочвалі да захавання веры ў адзінага Бога i прыняцця абяцання, што Бог наведае свой народ. Сярод гэтых людзей – Абрагам, айцец усіх веруючых, маці Макабэйскіх сыноў, Даніэль з юнакамі, што былі ў палаючай печы; прарокі, якія заклікалі да трывання ў праўдзівай веры – Ісая, Барух, Міхей. Гэта св. Ян Хрысціцель, старац Сімяон, прарочыца Анна i многія іншыя. Кожны з іх умацоўваў веру людзей у прыйсце абяцанага Месіі. Менавіта такімі былі: Найсвяцейшая Панна Марыя, якая паверыла, што споўняцца словы, сказаныя Панам, св. Юзаф, Абраннік Марыі і Апякун Дзіцяці Езуса, пастухі з ваколіц Бэтлеема i Тры Каралі з далёкага Усходу.

Іх веры не перашкаджалі ні таямнічае і незразумелае для чалавечага розуму прыйсце на свет Божага Сына, ні яго ўбоства, ні Яго безабароннасць. Іх вера была настолькі моцнай, што перамагла гэтыя сумненні. Бог прыходзіць да тых, хто прымае Яго з верай.

Прыкладам глыбокай, моцнай, непарушнай веры былі Апосталы, мучанікі на працягу дзвюх тысяч гадоў, біскупы, святары, законнікі, законніцы, пастыры парафіяльных супольнасцяў, свецкія католікі мінулых і цяперашніх часоў.

Нашымі правадырамі на шляху веры былі і ёсць бацькі, дзяды, сваякі, суседзі i сябры ў працы, усе тыя, хто заахвочваў нас і заахвочвае словам і прыкладам да моцнай веры, поўнай надзеі, шчырай i бязмежнай. Мы ўдзячны ім за гэтае сведчанне.

Бог адорвае чалавека ласкай веры тады, калі ён адкрывае для Яго сваё сэрца і працягвае да Яго свае далоні падчас малітвы. Бог нараджаецца там, дзе чалавек шукае Яго. Божае Нараджэнне – гэта асаблівы час шукання Бога, які стаў адным з нас. Гэта час спаткання з Ім у святыні, каля яселек, праз святыя сакрамэнты, асабліва ў сакрамэнце пакаяння, Эўхарыстыі, у штодзённай малітве, у кожнай сям’і, падчас калядных спеваў, у парафіяльнай супольнасці, у дзіцяці, хворай асобе, самотнай, беднай, пакрыўджанай, у кожным чалавеку.

Бог таксама прагне выкарыстаць кожнага з нас, каб хтосьці з нашага акружэння, той, хто яшчэ не ведае Добрай Навіны, паверыў, што прыйшоў чаканы Збаўца, каб той, хто згубіўся на сцежках свайго жыцця, адшукаў дарогу да святыні, да супольнасці веруючых i прыняў Бога ў сваё сэрца. Гэтае Божае жаданне можам выканаць праз сведчанне штодзённага хрысціянскага жыцця.

З нагоды свята Нараджэння Пана i надыходзячага Новага 2013 года прыміце, дарагія браты і сёстры, мае самыя шчырыя пажаданні: жадаю Вам моцнай веры, нязломнай надзеі i братняй любові. Няхай кожны з нас далучыцца да тых, хто паверыў Богу i даверыўся Яму.

Ад сэрца ўсіх благаслаўляю.

Антоні Дзям’янка, бискуп Пінскай дыяцэзіі


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com