Творчыя калектывы раёна, як вакальныя, так і танцавальныя, у розных жанрах прадставілі свой рэпертуар членам абласнога журы на сцэне Столінскага ГДК і ў памяшканні раённай бібліятэкі.
Многія калектывы пацвярджалі свае званні.
Работы майстроў і народных умельцаў Століншчыны таксама былі прадстаўлены ў межах гэтага свята творчасці.
Не ўсіх удзельнікаў мерапрыемства мы змаглі паказаць у матэрыяле. Адзначым, што самыя лепшыя з творчых нумароў, што прадставілі абласному журы столінскія артысты, будуць паказаны за межамі раёна ў час фестываляў, песенных форумаў і выстаў.