Затрыманне карэспандэнта «Комсомольской правды в Беларуси» Рамана Пратасевіча.
Каля 100 чалавек выйшлі на цэнтральную, Кастрычніцкую плошчу Мінска з патрабаваннем вызвалення палітвязняў, паведамляюць карэспандэнты «Нашай Нівы». З заклікам да гэтага выступіла супольнасць «Студэнты Беларусі».
Да плошчы былі сцягнутыя аўтазакі і аўтобусы з АМАПам.
Людзей затрымлівалі як перад Палацам Рэспублікі. так і каля ўніверсама «Цэнтральны». Колькасць затрыманых ўдакладняецца. Сярод іх — праваабаронца Таццяна Равяка, журналіст «Камсамолкі» Раман Пратасевіч і як мінімум адзін непаўналетні.
Вось стрым радыё «Свабода» з месца падзей: