23 ноября 2024, суббота07:49

Культура

Юбілей “Пінскай шляхты” ўрачыста адзначылі на Палессі

15 ноября 2016, 20:51

Мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю фарса-вадэвіля “Пінская шляхта”, сабрала ў Велямічах мясцовых жыхароў, жыхароў суседніх вёсак, у тым ліку і вёскі Альпень, дзе некалі бываў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а таксама шматлікіх гасцей.

Мерапрыемства, прысвечанае 150-годдзю фарса-вадэвіля “Пінская шляхта”, сабрала ў Велямічах мясцовых жыхароў, жыхароў суседніх вёсак, у тым ліку і вёскі Альпень, дзе некалі бываў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, а таксама шматлікіх гасцей.

Кніжная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча

Выступілі сябры Саюза беларускіх пісьменнікаў Віктар Вабішчэвіч з Давыд-Гарадка і Ірына Ляшкевіч з вёскі Мачуль Столінскага раёна. Віктар Вабішчэвіч распавёў гісторыю стварэння “Пінскай шляхты”, акцэнтаваў ўвагу на біяграфічных звестках пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, звязаных са Століншчынай, і з вёскай Альпень у прыватнасці, дзе бываў пісьменнік. Ірына Ляшкевіч, якая мае альпеньскія карані, гаварыла не толькі пра важнасць захавання беларускай літаратурнай і культурнай спадчыны, але і падзялілася асабістымі ўспамінамі, звязанымі з вёскай Альпень.

Віктар Вабішчэвіч у час выступлення

Віталь Калавур у ролі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча чытае пралог

Мясцовыя артысты і творчы калектыў Давыд-Гарадоцкага Дома культуры падтрымлівалі святочную атмасферу, работнікі бібліятэчнай сістэмы раёна падрыхтавалі тэматычную кніжную выставу.

Калектыў “Луч” Давыд-Гарадоцкага ГДК вітаў гасцей перад уваходам у залу

Самым цікавым стала пастаноўка “Пінскай шляхты” ў выкананні артыстаў Палескага драматычнага тэатра. Усе, каго змагла змясціць актавая зала, з заміраннем сэрца сачылі за падзеямі, што разгарнуліся на сцэне, прагна ловячы кожнае солова артыстаў.

Ва ўрачыстасцях у Велямічах прынялі ўдзел сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі Галіна Бабарыка і паэтка Ларыса Вырко, вядомы тэлежурналіст са Століншчыны Уладзімір Субат і іншыя госці. Шкада, што не ўсе, хто хацеў, змаглі ў святочны дзень быць у гэтай палескай вёсцы на ўрачыстасцях з нагоды 150-годдзя фарса-вадэвіля “Пінская шляхта”.

На пытанне, чаму свята праходзіць у Велямічах, а не ў Альпені, арганізатары выбачыліся і патлумачылі, што гэта адбылося па тэхнічных прычынах. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Заруба ў сваім выступленні адзначыў, што летам у Альпені арганізуюць літаратурнае свята з абавязковай пастаноўкай “Пінскай шляхты”.

Мерапрыемства адбылося па ініцыятыве Столінскага раённага метадычнага цэнтра і бібліятэчнай сістэмы Століншчыны.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media